Skip to main content

Імша ў інтэнцыі спачылага кс. прэлата Ежы Стэцкевіча адбудзецца ў Заневічах

candle 2232706 128016 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Язафата ў Заневічах (дэканат Вялікая Бераставіца) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага ксяндза прэлата Ежы Стэцкевіча.

Пачатак Імшы ў 13.00.

Ксёндз прэлат Ежы Стэцкевіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1954 г. у Гродне. Ва ўзросце двух гадоў выехаў з бацькамі ў Польшчу ў Заходнія Паморы. У 1975 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Шчэціне.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 12 красавіка 1981 г. Быў між іншым дырэктарам дыяцэзіяльнага выдавецтва, дыяцэзіяльнай друкарні і рэдактарам газеты.

З чэрвеня 1991 г. працаваў у Калінінградзе. Заснаваў першую ў Расіі каталіцкую рускамоўную газету “Калининградский католический вестник”.

У 1996 г. Папа Ян Павел ІІ надаў яму тытул капелана Яго Святасці, а Папа Бэнэдыкт XVI у 2013 г. – годнасць ганаровага прэлата Яго Святасці.

Ксёндз Ежы Стэцкевіч будаваў сакральныя аб’екты ў Калініградзе, быў першым дэканам Каталіцкага Касцёла ў Калінінградскай вобласці, а таксама біскупскім вікарыем.

jerzy2 1200x801

Ксёндз прэлат вельмі шанаваў благаслаўлёную Цэліну Бажэнцкую. У Абрэмшчынe каля Заневіч на месцы былога маёнтка Цэліны i Юзафа Бажэнцкiх дзякуючы старанням ксяндза Ежы Стэцкевіча і яго брата, таксама святара, ксяндза прэлата Андрэя Стэцкевіча была пабудавана невялікая капліца ў гонар бл. Цэліны. У будоўлю быў укладзены сімвалічны камень з былога маёнтка Бажэнцкіх.

У канцы верасня гэтага года кс. прэлат Ежы Стэцкевіч праводзіў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Адышоў у вечнасць 13 снежня ў Калінінградзе, дзе і будзе пахаваны.