Пасля доўгага перапынку, звязанага з каранавірусам, пачынаюцца фармацыйныя сустрэчы шкаплернага брацтва ў Гродне.
Сустрэчы будуць праходзіць у парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка).
Першая з іх адбудзецца ў першую суботу месяца, 3 кастрычніка, у 10.00. Яна распачнецца святой Імшой.
Айцы кармэліты, якія праводзяць гэтыя сустрэчы, запрашаюць усіх, хто носіць святы шкаплер Марыі з гары Кармэль, а таксама ўсіх, хто цікавіцца кармэліцкай духоўнасцю і прагне наследаваць цноты Марыі ў сваім штодзённым жыцці.
Запрашаюцца і тыя, хто хоча атрымаць шкаплер Марыі з рук айцоў кармэлітаў, што можна будзе зрабіць падчас кожнай сустрэчы шкаплернага брацтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у а. Аляксандра Стокі OCD па тэлефоне:
+375 44 589 68 98
JM