З 25 па 27 красавіка пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдуць Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняга форуму – “Езус кажа табе: “Устань!” Ён з табой!” (Пар. Лк 7, 14).
Праграма Дзён моладзі
Субота, 25 красавіка
з 15.00 – прыём груп
18.00 – адарацыя
18.30 – прывітанне і св. Імша
- вячэра
21.00 – канферэнцыя “Навошта патрэбныя сакрамэнты?”
21.45 – канцэрт (моладзевы гурт парафіі Узвышэння Святога Крыжа, Ліда-Фара)
22.45 – слова на дабранач і благаслаўленне
Нядзеля, 26 красавіка
9.00 – ранішнія малітвы
9.30 – катэхезы ў катэхезе. Праца ў групах
Разважанні і квэсты на тэму сямі святых сакрамэнтаў
12.00 – падвядзенне вынікаў
13.00 – св. Імша
- абед
15.00 – прэзентацыя групп на тэму “Сакрамэнты ў жыцці маладых людзей”
18.00 – вячэра
19.00 – набажэнства аднаўлення абяцанняў сакрамэнту хросту “На шляху да Эмаўса”
20.30 – эўхарыстычная адарацыя і споведзь
21.45 – канцэрт (моладзевы гурт “Crossway”, Баранавічы)
22.45 – слова на дабранач і благаслаўленне
Панядзелак, 27 красавіка
8.30 – ранішнія малітвы
9.00 – інтэграцыйныя забавы i канцэрт (моладзевы гурт “Talitha cum”, Віцебск)
11.00 – св. Імша на заканчэнне
Умовы ўдзелу
узрост ад 15 гадоў
рэлігійныя намеры
наяўнасць адказнага за групу
наяўнасць спісу ўдзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт)
наяўнасць ва ўдзельнікаў сродкаў гігіены і рэкамендаваных лекаў
асабісты ўзнос 5 бел. руб. (існуе магчымасць вызвалення ад узносу)
на прыёме груп трэба даць 1-2 розныя здымкі моладзі сваёй парафіі (да размяшчэння на мапе дыяцэзіі)
падчас удзелу ў сустрэчы можна будзе прэзентаваць сваю групу. Умовы падрыхтоўкі прэзентацыі: максімальны час – 7 хвілін, тэма – “Сакрамэнты ў жыцці маладых людзей”.
Паведаміць пра ўдзел трэба да 10 красавіка ў Гродне кс. Антонію Грэмзу:
тэл. +375 29 632 43 73 A1, +375 29 286 31 78 МТС, e-mail: gremantos@gmail.com
у Лідзе кс. Паўлу Скубу:
тэл. +375 33 325 43 08 МТС, e-mail: jozef.h1960@gmail.com
Прыезд і ад’езд сваім транспартам, аўтобусамі і цягніком.
Інфармацыя для прыязджаючых з чыгуначнага вакзала: можна даехаць гарадскім аўтобусам № 9, прыпынак мікрараён Гастэллы, з аўтобуснага вакзала мікрааўтобусам № 15, прыпынак мікрараён Гастэллы.
Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць пачатак у 1993 годзе. Ініцыятарам іх правядзення стаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі штогод збіраецца на супольную малітву.
JM