Напрыканцы года Вроцлаў (Польшча) будзе месцам наступнага этапу Пілігрымкі даверу на зямлі, арганізаванай супольнасцю з Тэзэ.
Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “Open” арганізуе аўтобусную паездку на гэтую сустрэчу з 28 снежня па 1 студзеня. Выезд плануецца з Гродна.
Прыкладны кошт 80 еўра з улікам узносу за ўдзел.
Наяўнасць візы пажаданая, таксама яе магчыма будзе зрабіць.
Неабходна прайсці рэгістрацыю да 25 лістапада.
Больш інфармацыі пра сустрэчу можна атрымаць па тэлефоне або кожны чацвер вечарам на сустрэчах душпастырства “Open” у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі:
+375 29 580 70 17 Ірэна
JM