10 сакавікa ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбудзецца велікапосны дзень засяроджання для душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў.
У 9.00 адбудзецца святая Імша з рэкалекцыйнай навукай, якую прамовіць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі, выхавацелі горада Гродна, а таксама ўсе жадаючыя.
JM