2 верасня ў 11:30 гадзін у гродзенскай парафіі Святога Духа адбудзецца св. Імша на пачатак новага навучальнага і катэхетычнага года са спецыяльным благаслаўленнем дзяцей і моладзі, а таксама асвячэннем школьных прыладаў. Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У 15.00 для хлопцаў і дзяўчат будзе арганізавана святочная праграма: конкурсы, танцы, канцэрт і салодкі пачастунак.