Духоўныя практыкаванні пройдуць з 20 па 22 красавіка ў цэнтры "Карытас" у в. Ляскоўка каля Бараўлян. Пачатак рэкалекцый у пятніцу ў 18.00, заканчэнне - у нядзелю ў 15.00. Абавязковы ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў усім неабходным.
Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, часам не маем сіл прабачыць. Як мы выходзім з гэтых сітуацый? Ці даем рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні?
Падчас рэкалекцый сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваёй сувязі, а ўсе астатнія – сапраўды паглыбяць каханне і ўзаемапаразуменне.
На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.
Запіс па тэлефонах:
+375 29 779 19 03 (Вольга)
+375 29 250 06 99 (Аляксандр)