Skip to main content

Моладзь Гродна запрашаецца на велікапосныя рэкалекцыі

crosses 2099455 640Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” запрашае маладых людзей прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях. Духоўныя практыкаванні адбудуцца 8-10 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.

Назва духоўных практыкаванняў – “Акуніся з галавой у велікапосныя рэкалекцыі”.

Праграма рэкалекцый:

 

8 сакавіка – пачатак

19.15 – святая Імша

Тэма катэхезы: “Наш зварот да Бога”

 

9 сакавіка

19.15 – святая Імша

Крыжовы шлях, споведзь, адарацыя

 

10 сакавіка – заканчэнне

19.15 – святая Імша

Аб асабістым духоўным узрастанні