Skip to main content

Парафія Cв. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску арганізоўвае аўтобусныя пілігрымкі да святых месцаў у Еўропе

st peter 1128861 1280Парафія Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску арганізоўвае аўтобусныя пілігрымкі да святых месцаў у Еўропе. У праграме паломніцтваў запланавана наведванне вядомых святынь і месцаў, дзе знаходзяцца рэліквіі слаўных святых.

 

Пілігрымка ў Італію

Маршрут: Ваўкавыск – Вена – Венецыя – Падуя – Сан-Джавані-Ратонда – Монтэ-Сант-Анджэла – Рым – Кашыя – Асізі – Чанстахова – Ваўкавыск.

Выезд 27 красавіка ў 14.00. Працягласць – 9 дзён.

 

Пілігрымка ў Меджугор’е

Маршрут: Ваўкавыск – Будапешт – Мостар – Меджугор’е – Дуброўнік – Спліт – Ваўкавыск.

Выезд 15 чэрвеня ў 14.00. Працягласць – 7 дзён.

 

Пілігрымка ў Лурд

Маршрут: Ваўкавыск – Банэ – Парыж – Санта-Тэрэза – Лурд – Арс – Страсбург – Ваўкавыск.

Выезд 20 верасня ў 14.00. Працягласць – 7 дзён.

 

Атрымаць больш інфармацыі і запісацца можна па тэлефоне:

8 029 313 65 64, кс. канонік Алег Дуль – пробашч парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску

JM