5 снежня ў зале св. Яна Паўла ІІ Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца першая сустрэча галоўнай камісіі і старшыняў сінадальных камісій І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі.
Праграма сустрэчы:
10.00 – малітва ў семінарыйнай капліцы (Гімн да Духа Святога, Малітва ў інтэнцыі І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі)
10.15 – пасяджэнне ў зале св. Яна Паўла ІІ і абвяшчэнне правіл сінадальных прац
11.30 – Літургія гадзін у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з Катэдральным капітулам
12.00 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч) у чарговую гадавіну кансэкрацыі катэдральнага касцёла
JM