16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне распачнецца І Сінод Гродзенскай дыяцэзіі. Ён пройдзе пад дэвізам "Жыць Евангеллем".
Праграма
10.00 – прывітанне ўдзельнікаў
- Гімн да Духа Святога
- Літургія Гадзін (на працягу дня)
- агучванне дэкрэта па скліканні І Сінода Гродзенскай дыяцэзіі
- канферэнцыя “Роля і выклікі дыяцэзіяльнага Сінода для Касцёла на Гродзеншчыне”
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаная распачаццю дыяцэзіяльнага Сінода
- магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
- Акт аддання пад апеку Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай
12.00 – урачыстая святая Імша на распачацце Сінода
Да ўдзелу ў гістарычнай падзеі запрашае духоўных і свецкіх асобаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Сінод скліканы біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам для апісання і вызначэння аблічча партыкулярнага Касцёла, для ўзрастання ў веры і любові ў супольнасці. Генеральным сакратаром дыяцэзіяльнага Сінода прызначаны кс. кан. Антоній Грэмза.
Дыяцэзіяльны Сінод з’яўляецца кансультатыўным сходам, які ўтвараюць святары, кансэкраваныя і свецкія асобы Касцёла на Гродзеншчыне.