22 чэрвеня з лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе вырушыць ІІІ пешая пілігрымка ў Будслаў. За 9 дзён паломнікі пройдуць каля 250 км, за шляхам якіх можна будзе назіраць праз прыстасаванне Instagram. Старонка пілігрымкі ў Instagram пачала працу напярэдадні выхаду паломнікаў. Адміністратары старонкі запэўніваюць, што кожны дзень будуць дадаваць фотаздымкі і навіны, адлюстроўваючы самыя цікавыя моманты паломніцтва.
Упершыню пілігрымку з Ліды ў Будслаў арганізаваў кс. Уладзіслаў Сурвіла ў 2015 годзе. Штогод у гэтых рэкалекцыях удзельнічала каля 100 чалавек. Сёлета галоўным арганізатарам паломніцтва з’яўляецца пробашч лідскай Фары, ксёндз-канонік Уладзімір Гуляй.
Арганізатары адзначаюць, што яшчэ існуе магчымасць запісацца ў пілігрымку і заахвочваюць да актыўнага ўдзелу.
Кантакты:
- суполка “вконтакте” https://vk.com/lida_budslav
- галоўныя арганізатары - кс. Уладзімір Гуляй (+37529 6140675), кс. Анджэй Ганчар (+37529 9595150)
- духоўны кіраўнік - кс. Віталь Сідорка (+37529 5894994)
Яна Чайко