Skip to main content

Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць 6-8 мая ў Навагрудку (абноўлена)

ddm logo6-8 мая адбудуцца Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ўдзельнікаў будзе прымаць парафія Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.

На Дыяцэзіяльныя дні моладзі запрашаюцца вучні школ, прафесійных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Дэвіз сёлетняй сустрэчы — "Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю".

У мінулым годзе Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі праходзілі ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі бяруць свой пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладу Святога Айца Яна Паўла ІІ вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў.

Першы з’езд моладзі прайшоў у маі 1993 г., і з таго часу штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.

Праграма і ўмовы ўдзелу па спасылцы.