Skip to main content

Праграма і ўмовы ўдзелу ў XXIV Дыяцэзіяльных днях моладзі

img 1609На XXIV Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 6-8 мая ў Навагрудку, запрашаюцца ўсе жадаючыя хлопцы і дзяўчаты. Сустрэча будзе адбывацца пры парафіі Св. Міхала Арханёла. Дэвіз сёлетняга спаткання— "Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю".

"Няхай Бог праз Марыю, Маці Езуса і нашую, дазволіць вам перажываць гэтыя Дыяцэзіяльныя дні моладзі, як сумесны час хрысціянскай радасці і сведчання прыналежнасці да Хрыста і Яго Касцёла", - заклікае моладзь кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

Праграма:

 

6 мая, субота

15.00 - рэгістрацыя і расскватараванне

18.30 - прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

19.00 - святая Імша (касцёл Св. Міхала Арханёла)

20.00 - вячэра (пры касцёле)

20.40 - канферэнцыя на тэму: “Марыя - нашая маці і прыклад жыцця”

21.10 - канцэрт (гурт "AVE")

22.45 - вячэрняя малітва і бласлаўленне

 

7 мая, нядзеля

9.00 - ранішнія малітвы (касцёл Перамянення Пана - Фара)

9.30 - "Катэхэза ў катэхэзах"

10.30 - вынікі катэхэз

12.00 - святая Імша (касцёл Св. Міхала Арханёла)

13.30 - абед

15.00 - вяночак да Божай Міласэрнасці (касцёл Св. Міхала Арханёла)

15.15 - прэзентацыя моладзевых груп і размова з цікавымі людзьмі

18.00 - вячэра

19.30 - Эўхарыстычная адарацыя

21.00 - канцэрт (гурт "OPEN")

22.45 - вэчэрняя малітва і бласлаўленне

 

8 мая, панядзелак

7.30 - пешая пілігрымка з цэнтра горада да месца мучаніцкай смерці 11-і бласлаўлёных сясцёр-назарэтанак

8.30 - Імша ў Батароўскім лесе 

10.30 - канцэрт праслаўлення (гурт "Laudans")

12.00 - заканчэнне

 

Умовы ўдзелу

- узрост ад 16 гадоў (кандыдатам да ўдзелу, малодшых за 16 гадоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў)

- рэлігійныя намеры

- адказны за групу

- спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт, колькасць хлопцаў і дзяўчат)

- сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі

- кубак, лыжка і міска

- дыванік і спальнік (начлегі для большай часткі ўдзелнікаў запланаваныя ў коледжах і школах)

 - асабісты узнос у памеры 4 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу пасля размовы з арганізатарамі)

 

Падчас удзелу ў сустрэчы можна будзе зрабіць прэзентацыю групы (максімальны час — 7 хвілін). Форма прэзентацыі — сведчанне на тэму "Марыя - нашая Маці".

Паведаміць аб удзеле групы патрэбна да 27 красавіка:

  • у Гродне: кс. Антоній Грэмза (8015 274 00 73 , маб. тэл.: 8029 632 43 73)
  • у Навагрудку: кс. Юрый Жэгарын (маб.тэл.: 8 044 552 21 99)

 

Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі ці цягніком (да чыг. станцыі Наваельня)

Інфармацыя для тых, хто прыязджае цягнікамі "Гродна-Ліда", "Ліда – Баранавічы":

 

  • 6 мая - цягнік "Гродна-Ліда" адпраўляецца з чыг. вакзала ў Гродне ў 12.24; перасадка на чыг. вакзале ў Лідзе на цягнік "Ліда-Баранавічы", які адпраўляецца ў 16.17; канцавая станцыя - Наваельня, адкуль даезд да Навагрудка запланаваны заказнымі аўтобусамі

Расклад прыпынкаў цягніка ў розных мясцовасцях арганізатары пададуць асобна падчас заяўкі кожнай парафіяльнай групы.

Тыя, хто прыязджае ў Навагрудак заказнымі аўтобусамі - будуць праходзіць рэгістрацыю на паркінгу каля Дому быта. Тыя, хто даязджае сваім ходам - будуць праходзіць рэгістрацыю пры касцёле св. Міхала Арханёла.

 Аб выбары транспартнага сродку неабходна паведаміць арганізатараў.

  • 8 мая - цягнік "Наваельня - Ліда" адпраўляецца з чыг. станцыі ў Наваельні ў 13.27

Моладзь, якая плануе ад’езд цягніком з г. п. Наваельня, павінна паведаміць аб гэтым арганізатараў.