16-18 снежня ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі запрашае сваіх парафіян, як і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях.
Праграма:
Пятніца, 16 снежня
09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай
17.00 – св. Імша з навукай для дзяцей
20.00 - навука для жанчын
Субота, 17 снежня
09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай
17.00 – св. Імша з навукай для дзяцей
20.00 - навука для мужчын
Нядзеля, 18 снежня
07.00, 09.00, 12.00, 15.00, 16.30, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай
10.30 – св. Імша з навукай для дзяцей
21.00 – св. Імша з навукай для моладзі і сужанцаў