Skip to main content

Адбудзецца Міждыяцэзіяльная Сустрэча Супрацоўнікаў Санктуарыяў Беларусі (+праграма сустрэчы)

Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі, выконваючы пастанову Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб даручэнні правядзення 19 студзеня Гродзенскай Дыяцэзіяй з нагоды Года Міласэрнасці Міждыяцэзіяльнай Сустрэчы Супрацоўнікаў Санктуарыяў у Беларусі, запрашае ўсіх супрацоўнікаў Санктуарыяў чатарох дыяцэзій Беларусі ў Дыяцэзіяльны Санктуарый у в. Тракелі, Воранаўскага раёну.

 

У сувязі з гэтым вельмі просім паведаміць ўсіх адказных святароў, манаскія сёстры і братоў, свецкіх людзей, якія развіваюць дзейнасць Санктуарыяў у Беларусі, каб прыехалі на гэтую сустрэчу.

Вельмі заахвочваем аб прыбыцце прадстаўнікоў з кожнага месца, якое мае статус Санктуарыя ў сваіх дыяцэзіях.Адказнымі за сустрэчу з’яўляюцца: кс. др Уладімір Гуляй, Біскупскі вікарый па па справах агульнага душпастырства Лідскага раёну і кс. Аляксандр Рудзевіч, пробашч парафіі пн. Наведвання Найсвяцейшай Марыі Панны і кусташ Санктуарыя ў Тракелях.

Аб сваім удзеле ў Юбілеі Супрацоўнікаў патрэбна паведаміць да 16 студзеня 2016 г. кс. Аляксандра Рудзевіча (маб.тэл.: 8 029 (5 -862 -827) або Біскупскую Курыю ў г. Гродна (маб.тэл.: 8 029 (2 -863-178), e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.).

Прагарама сустрэчы далучаецца ніжэй.

З выразамі пашаны і Хрыстовым прывітаннем

Кс. Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі.

Гродна, 08.01.2016 г.

 

 Праграма Агульнабеларускага Юбілея супрацоўнікаў Санктуарыяў

Дыяцэзіяльны Санктуарый Марыі Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях, 19.01.2016 г.

11.00 – Прывітанне Гімн да Духа Святога, Літургія гадзінаў (Horam mediam)

11.20 – Канферэнцыя нт. “Санктуарыі ў службе Божай Міласэрнасці”

12.00 –Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту

12.30 – Св. Імша

13.30 – Абед

14.30 – Дыскусія і размова нт. “Прапановы перажывання Года Міласэрнасці ў Санктуарыях Беларусі”, “Абмен пастаральным досведам працы і кіраўніцтвам Санктуарыямі”, “Сумеснае планаванне”.

15.30 –Вяночак да Божай Міласэрнасці.

Благаслаўленне на заканчэнне

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі