Семінарыйная супольнасць сардэчна запрашае ўсіх юнакоў, не толькі з Гродзенскай дыяцэзіі, але і з усёй Беларусі, юнакоў ад 14-гадовага ўзросту прыняць удзел у рэкалекцыях аб "Распазнанні паклікання", якія будуць праходзіць з 3 па 5 студзеня ў будынку Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны 1). Пачатак духоўных разважанняў 3 студзеня ў 17 гадзін.
У праграме рэкалекцый запланаваныя канферэнцыі, св. Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, размовы са святарамі і семінарыстамі. Будзе магчымасць сустрэцца са знаёмымі, сябрамі, аднагодкамі ці пазнаёміцца з новымі людзьмі і знайсці новых сяброў.
Рэкалекцыі павінны дапамагці маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.
Просьба паведаміць аб сваім удзеле да 20 снежня бягучага года па тэлефоне 8-0152-770234, ці на адрас
3 студзеня
18.00 - прыезд, размяшчэнне
18.30 - вячэра
19.30 - спатканне, знаёмства
21.30 - адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
22.30 - адпачынак
4 студзеня
8.00 - абуджэнне
8.30 - ранішнія малітвы, Ютрання
9.00 - сняданак
10.00 - канферэнцыя 1
11.30 - разважанне над Божым Словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio)
12.30 - святая Імша
13.30 - абед
15.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці + канферэнцыя 2
16.30 - праца ў групах
18.00 - вячэра
19.30 - падвядзенне вынікаў
20.30 - адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
22.00 - адпачынак
5 студзеня
8.00 - абуджэнне
8.30 - ранішнія малітвы, Ютрання
9.00 - сняданак
10.00 - канферэнцыя 3
11.30 - агульнае спатканне, падвядзенне вынікаў
12.30 - святая Імша
13.30 - абед
14.30 - заканчэнне, ад'езд