Skip to main content

15-годдзе беатыфікацыі сясцёр-мучаніц з Навагрудка

5 сакавіка 2015 года каталіцкі Касцёл адзначыць 15-годдзе беатыфікацыі 11 сясцёр-назарэтанак, якія аддалі сваё жыццё за жыхароў Навагрудка. З гэтай нагоды 5 сакавіка а 12 гадзіне ў Навагрудскім фарным касцёле адбудзецца ўрачыстая св. Імша ва ўспамін сясцёр - мучаніц. Дзякаваць Богу за ахвярнае жыццё назарэтанак будуць таксама 8 сакавіка ў Гродзенскай катэдры.

 

Напрыканцы ліпеня 1943 гітлераўцы правялі масавыя арышты сярод насельніцтва Навагрудка, і тады сёстры-назарэтанкі прамовілі свае знакамітыя словы: “Мой Божа, калі трэба прынесці ў ахвяру жыццё, дык няхай лепш расстраляюць нас, чым людзей сямейных. Мы молімся нават аб гэтым”. 

1 жніўня 1943 года сёстры-назарэтанкі былі растраляны ў Батароўскім лесе за Навагрудкам. Іх ахвяра выратавала ад смерці 120 арыштаваных мужчын і святара.

Рэліквіі манахінь захоўваюцца ў Наваградку, дзе ў крыпце Белай Фары знаходзіцца саркафаг з астанкамі благаслаўлёных сясцёр-мучаніц.