Skip to main content

Праграма ўрачыстасцяў у Навагрудку, прысвечаных благаслаўлёным назарэтанкам

navagrudak sestry 23 1

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку пройдуць урачыстасці ў гонар благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія загінулі мучаніцкай смерцю ў час Другой сусветнай вайны.

Праграма наступная:

31 ліпеня

18.00 – святая Імша ў лесе на месцы мучаніцкай смерці назарэтанак (цэлебруе біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч)

21.00-22.00 – пачатак адарацыі ў касцёле Перамянення Пана (праграма падрыхтавана членамі Асацыяцыі Святой Сям’і)

22.00-22.40 – канферэнцыя (а. Анджэй Ядкоўскі CSsR), Вяночак да благаслаўлёных сясцёр-мучаніц у інтэнцыі сем’яў

23.00 – адарацыя (да 1.00)

1 жніўня

1.00 – Ружанец у інтэнцыі сем’яў

2.00-3.00 – Крыжовы шлях (праводзіць кс. Алег Пятрашка)

3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

3.30-4.30 – праграма, падрыхтаваная моладдзю гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

4.30 (прыблізны час мучаніцкай смерці назарэтанак) – святая Імша ў касцёле Перамянення Пана