У межах мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню хоспіснай і паліятыўнай дапамогі, 12 кастрычніка ў капліцы святых апосталаў Пятра і Паўла гродзенскага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, адбудуцца Усебеларускі звон памяці і малітвы і святая Імша.
Пачатак Усебеларускага звону памяці і малітвы ў 15.00, трансляцыя будзе весціся ў прамым эфіры ў акаўнце дабрачыннага фонду “Цэнтр дапамогі жыццю” ў Instagram.
Пачатак святой Імшы ў 19.00.
Сусветны дзень хоспіснай і паліятыўнай дапамогі праводзіцца ў другую суботу кастрычніка. Арганізатар мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню, – Сусветны альянс паліятыўнай дапамогі (The Worldwide Palliative Care Alliance), у які ўваходзяць нацыянальныя і рэлігійныя арганізацыі, якія падтрымліваюць развіццё хоспіснай і паліятыўнай дапамогі ва ўсім свеце. У Беларусі адным з арганізатараў мерапрыемстваў з’яўляецца дабрачынны фонд паліятыўнай дапамогі дарослым “Цэнтр дапамогі жыццю”.
Па вызначэнні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паліятыўная дапамога – падыход, які паляпшае якасць жыцця пацыентаў і іх сем’яў, якія сутыкнуліся з небяспечнай хваробай, шляхам палягчэння болю і кіравання іншымі сімптомамі, якія прыносяць пакуты і падрываюць сілы. Паліятыўную дапамогу належыць аказваць з моманту пастаноўкі дыягназу небяспечнай для жыцця хваробы і на ўсім яе працягу.