Skip to main content

Аплаткавыя сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб пройдуць у Навагрудку і Гродне

istockphoto 861117520 612x612Напярэдадні святаў Божага Нараджэння пройдуць сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Гродзенскай дыяцэзіі з традыцыйным дзяленнем аплаткай.

Першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак 18 снежня ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, другая – у сераду 20 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пачатак сустрэч у 11 гадзін.

Праграма сёлетніх аплаткавых сустрэч традыцыйная: прывітанне, супольная малітва Літургіі гадзінаў, аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзяленне аплаткай, абвесткі курыі, абед.