Skip to main content

Семінарыя ў Гродне аб’яўляе прыём абітурыентаў

seminaria grodnensisМіждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне праводзіць прыём абітурыентаў.

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новага Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца сем гадоў. Ён уключае інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар. Яе студэнты ў працэсе падрыхтоўкі ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як асобаў на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны. Акрамя духоўнага фарміравання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі, прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі семінарыст мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму пасвячэння.

Уступны экзамен

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А.

8 жніўня – прыезд на 18.00 (прадугледжаны начлег для абітурыентаў);

9 жніўня – падача дакументаў;

10 жніўня – экзамен (пачатак у 10.00).

На экзамене абітурыент павінен паказаць веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла на Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Прыём дакументаў

Рэктарат семінарыі:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 152 62 22 22;

адрас: Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1А.

Дакументы прымае дзяжурны святар.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 553 90 76 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў);

адрас: Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а.

Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

Віцебская дыяцэзія:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 884 54 82 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў);

адрас: Глыбокае, вул. Савецкая, 1.

Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.

Пінская дыяцэзія:

па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 727 31 98 – кс. Андрэй Рылка; +375 29 850 23 01 – кс. Чэслаў Ладыка;

адрас: Пінск, вул. Леніна, 16.

Абітурыенты павінны прадставіць наступныя дакументы:

• уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;

• уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;

• атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;

• сертыфікаты трох цэнтралізаваных тэсціраванняў: 1.беларуская/руская мова; 2.замежная мова; 3.гісторыя Беларусі/сусветная гісторыя/грамадазнаўства;

• пасведчанне аб хросце;

• пасведчанне аб канфірмацыі;

• пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;

• характарыстыка ад пробашча;

• характарыстыка ад катэхета (-кі);

• медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ;

• пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33);

• ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);

• 4 фотаздымкі (3х4 см).

Абітурыент павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+375 152 62 22 22 – Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне;

+375 29 588 22 97 – рэктар кс. Віталь Вайцяхоўскі;

+375 29 782 60 95 – кс. Ян Раманоўскі