У нядзелю 11 чэрвеня, адбудзецца працэсія Божага Цела па вуліцах Гродна. У 18.30 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя пачнецца святая Імша.
Пасля літургіі пачнецца эўхарыстычная працэсія, якая пройдзе па вуліцах традыцыйным маршрутам.
Вернікі гродзенскіх парафій запрашаюцца прыняць удзел у працэсіі, каб даць жыхарам горада сведчанне сваёй веры.
У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў Паўсюдным Касцёле адзначаецца 8 чэрвеня.