Skip to main content

У санктуарыі ў Барунах 7 мая памоляцца за ўсіх маці

barynu 4У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. 7 мая асаблівым чынам маліцца за ўсіх маці – жывых і памерлых – будуць у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат).

Кожны вернік, які наведае ў гэты дзень санктуарый Маці Божай Барунскай, дзе знаходзіцца цудадзейны абраз, зможа скласці на алтар свае радасці і смуткі, падзякаваць за дар мацярынства і набрацца духоўных сіл.

Праграма ўрачыстасці:

14.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

14.30 – маёвае набажэнства

15.00 – святая Імша з асаблівай малітвай за ўсіх матуль

Кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч сардэчна запрашае на супольную малітву ўсіх, хто шануе Маці Божую, і ўсіх ахвотных.