Skip to main content

З канцэртам калядак выступіць у Тракелях гурт “Kresowiacy”

hor8 студзеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбудзецца канцэрт калядак у выкананні гурту “Kresowiacy” з Ліды.

Музыканты ўпрыгожаць сваім спевам святую Імшу ў 13.00. Затым у 14.00 адбудзецца святочны канцэрт калядных песень, на якім гурт будзе праслаўляць народжанага Езуса, спяваючы самыя папулярныя калядкі.

Народны ансамбль “Kresowiacy” прадстаўляе таварыства польскай культуры лідскай зямлі. Музычны калектыў быў заснаваны ў 1990 г., выступае пад кіраўніцтвам Чэслава Янушкевіча.