Skip to main content

Aрцыбіскуп Кандрусевіч благаславіць вуглавы камень у гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай

166124116420 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне адбудзецца благаслаўленне і ўмураванне вуглавога каменя пад будоўлю касцёла, які ўзводзіцца на гэтым месцы.

Вуглавы камень паходзіць з роднага дома благаслаўлёнай Мар’яны ў Ліпску (Польшча), ён быў перададзены яе праўнукам Станіславам Бэтко.

314648991 9077232182303011 7943772999770279272 n

Таксама ў гэты дзень у парафію будуць урачыста ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай, якія нядаўна перадаў біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD. Гэтыя рэліквіі – кавалак тканіны, сатканай уласнаручна Мар’янай Бярнацкай.

Святая Імша, якую будзе цэлебраваць арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, пачнецца ў 11.00.

Усіх ахвотных запрашае на малітву пробашч кс. канонік Юрый Марціновіч разам са сваімі парафіянамі.

baranowicze 3

Парафія бл. Мар’яны Бярнацкай атрымала дзяржаўную рэгістрацыю тры гады таму – ва ўрачыстасць Усіх Святых, 1 лістапада 2019 г.

Новая парафія ахоплівае вуліцы гарадскіх мікрараёнаў Ласосна i Баранавічы, а таксама вёскі Тарусічы.

Праз год парафія атрымала пляцоўку пад будаўніцтва касцёла.

Будаўніцтва пачалося сёлета ў ліпені. Гэта будзе першы касцёл у свеце, пабудаваны ў гонар благаслаўлёнай Мар’яны. Падчас Другой сусветнай вайны Мар’яна Бярнацкая аддала сваё жыццё за цяжарную нявестку. Будучую благаслаўлёную расстралялі ў ліпені 1943 г. на фартах у Навумавічах, недалёка ад мікрараёна Баранавічы, дзе ўзводзіцца касцёл.