Skip to main content

Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі запрашае ўдзельнікаў (+ праграма)

parafijada start 6727-28 чэрвеня адбудзецца XII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Супакой і дабро”.

Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”.

Першы дзень парафіяда будзе праходзіць у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка), другі дзень – на стадыёне ЦСК “Нёман”.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. У гэтым годзе ўдзельнікі павінны будуць самі забяспечыць сябе пражываннем.

Элемент “святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні “Sacro Song”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла.

Элемент “тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс малых тэатральных форм.

Элемент “стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 400 м, бег 800 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.

Узрост удзельнікаў – 10-19 гадоў.

Катэгорыя “A” – 2009-2012 г.нар.

Катэгорыя “B” – 2006-2008 г.нар.

Катэгорыя “C” – 2003-2005 г.нар.

Праграма Парафіяды 2022

27 чэрвеня (святыня – тэатр – стадыён) — парафія Гродна-Дзевятоўка

8.00–9.45 — прыезд груп і рэгістрацыя

9.30 — падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі, спеваў, магчымасць прыступіць да споведзі)

10.00 — святая Імша (парафія Гродна-Дзевятоўка). Галоўны цэлебрант — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Урачыстае адкрыццё Парафіяды

11.20–11.45 — конкурс ведаў «Жыццё і гісторыя Касцёла»

11.30-13.00 — Валейбол (польская школа)

11.30–13.00 — конкурс «Музыка — маё жыццё»

13.00–13.45 — абед

13.50–14.15 — конкурс «Біблійны»

14.00–16.00 — конкурс «Sacro Song»

14.00–15.00 — конкурс малюнка

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15–18.15 — тэатральны конкурс

15.15–18.15 — шашкі

18.15–19.00 — вячэра

19.00–20.00 — узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў

20.00–20.40 — супольная забава

20.40 — вячэрнія малітвы

28 чэрвеня (святыня — тэатр — стадыён)

7.45 — ранішнія малітвы

9.00 — cвятая Імша (парафія Гродна-Аўгустовак)

9.45 — снеданне

9.50 — выезд на гарадскі цэнтральны стадыён

10.15 — урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў

10.25–11.10 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)

10.25–11.15 — настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)

11.15–11.55 — настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)

11.10–12.00 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)

11.55–12.40 — настольны тэніс (хлопцы кат. В)

12.20–12.35 — бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)

12.00–12.50 — скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)

11.35–12.00 — кіданне мяча (хлопцы кат. А)

12.35–12.50 — бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)

12.00-12.25 — кіданне мяча (хлопцы кат. С)

12.50–13.10 — бег 400 метраў(хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)

12.40–13.20 — настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)

12.25–12.45 — кіданне мяча (хлопцы кат. В)

13.10–13.25 — бег 800 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)

12.45–13.25 — кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)

13.30–14.15 — узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў

14.15–15.00 — абед

15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15–17.00 — футбол (хлопцы кат. А, В, С)

15.15 — 17.30 — бадмінтон

17.30 — вячэра

18.15 — узнагароджванне пераможцаў Парафіяды

19.30 — вячэрнія малітвы

19.45 — супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды

Кошт удзелу – 5 р.

Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 8 чалавек +1 апякун (група можа быць і меншай).

Кожны ўдзельнік павінен мець з сабой дакумент, які пацвярджае яго асобу (пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні ці іх ксеракопію; калі ксеракопія пашпарта, то старонкі 31-33).

За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”, а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу.

Пацвердзіць удзел у парафіядзе неабходна да 31 мая па тэлефонах:

+375 33 624 35 22, +375 29 319 54 65 ксёндз Артур

Дакументы для спампоўвання:

Спіс удзельнікаў>>>

Конкурс малых тэатральных форм>>>

Конкурс малюнка>>>

Конкурс песні «Музыка — маё жыццё»>>>

Конкурс «Біблійны»>>>

Конкурс ведаў «Гісторыя і жыццё Касцёла»>>>

Конкурс песні «Sacro song»>>>

Правілы ўдзелу ў элеменце СТАДЫЁН>>>

Матэрыялы для падрыхтоўкі да конкурсаў «Біблійны» і «Гісторыя і жыццё Касцёла»>>>

Фармуляр удзельнікаў у элеменце CВЯТЫНЯ>>>

Фармуляр удзельнікаў у элеменце ТЭАТР>>>