10 лютага ў касцёле Хрыста Валадара Сусвету ў Азёрах (дэканат Гродна-Усход) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага а. Пятра Марцінца CMF, былога пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці.
Пачатак у 18.00. Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на малітве прасіць для спачылага ласкі неба і дзякаваць Пану Богу за дар гэтага святара, які ахвярна служыў у азёрскай парафіі на працягу 17 гадоў, а таксама быў душпастырам парафій Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жытомлі і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кашубінцах.