У нядзелю 17 кастрычніка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца святая Імша падзякі за служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі дапаможнага біскупа і генеральнага вікарыя дыяцэзіі Юзафа Станеўскага.
Пачатак Імшы ў 12.00.
14 верасня Папа Францішак прызначыў біскупа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае да ўдзелу ў Эўхарыстыі ўсіх вернікаў горада і ўсёй дыяцэзіі, каб дзякаваць Пану Богу за служэнне біскупа Станеўскага ў нашай дыяцэзіі і прасіць аб шчодрасці Божых ласкаў для яго.
На наступны дзень, 18 кастрычніка, біскуп Гродзенскі запрашае ўсіх святароў і сясцёр законных, якія служаць на тэрыторыі дыяцэзіі, на супольную малітву падзякі за служэнне біскупа Юзафа Станеўскага ў касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі).
Праграма сустрэчы:
10.00 – Літургія гадзін, аскетычная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання
12.00 – святая Імша
Пасля Імшы для святароў і сясцёр законных плануецца пачастунак у семінарыйнай сталовай.