12 чэрвеня адзначаецца літургічны ўспамін благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, якая была забіта падчас Другой сусветнай вайны разам з іншымі жыхарамі Гродна і Ліпска на Фартах у Навумавічах.
У гэты дзень на месцы яе смяротнага пакарання, Форце №2, пройдзе адпустовая святая Імша гродзенскай парафіі, якая была заснавана ў нядаўні час і абрала сваёй апякункай благаслаўлёную Мар’яну.
Пачатак Імшы ў 12 гадзін, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Да ўдзелу ў Эўхарыстыі запрашае ўсіх жадаючых пробашч парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне кс. Юрый Марціновіч разам са сваімі парафіянамі.
“Давайце разам даручым Богу праз заступніцтва благаслаўлёнай Мар’яны свае інтэнцыі і просьбы і будзем углядацца ў прыклад яе жыцця, каб будаваць супольнасці, заснаваныя на даверы, любові і ўзаемнай павазе”, – заахвочвае пробашч парафіі.