Распачнецца беатыфікацыйны працэс містыка і стыгматыка с. Ванды Банішэўскай, якая нарадзілася пад Навагрудкам
2 кастрычніка, у літургічны ўспамін святых Анёлаў Ахоўнікаў, кардынал Казімеж Ныч выдаў пастанову, у якой паведаміў, што Варшаўская архідыяцэзія збіраецца распачаць беатыфікацыйны працэс с. Ванды Банішэўскай з Кангрэгацыі Сясцёр ад Анёлаў, містыка і стыгматыка.