Skip to main content

Валоданне прыватнай уласнасцю - відавочнае і натуральнае права - Наперад

Старонка 2 з 2

Разважаючы над ацэнкай прыватнай уласнасці, трэба звярнуцца таксама да больш агульных правіл і паглядзець на гэта больш практычна.

Справядлівасць патрабуе, каб чалавек атрымліваў тое, на што заслужыў. Права на прыватную ўласнасць адносіцца не да самых рэчаў, але да чалавека, які мае патрэбу ў іх і якія ён сумленна зарабіў. Уласнасць служыць людзям.

Уласнасць, атрыманую дзякуючы намаганням, вынаходлівасці, або перададзеную ў спадчыну, не можна несправядліва забраць. Уласнасць забяспечвае быт асобы. Без яе чалавечае жыццё знаходзіцца пад пагрозай. Чалавек становіцца залежны ад іншых, таму не з’яўляецца свабодным. Без уласнасці больш высокія жыццёвыя вартасці: жыццё, вольнасць, годнасць, бяспека становяцца як бы фікцыяй. Аб гэтым навучае ІІ Ватыканскі Сабор (Gaudium et spes 71).

Прыватная ўласнасць адпавядае індывідуальнаму характару людзей, без ўласнасці не можа падтрымліваць нармальныя адносіны паміж людзьмі. Асабліва гэта тычыцца сям'і. Яе існаванне патрабуе матэрыяльнага забеспячэння і пачуцця бяспекі.

Уласнасць з'яўляецца асновай гаспадарчага жыцця. Яго мэтай з'яўляецца забеспячэння людзей матэрыяльным багаццем, гэта значыць уласнасцю ў той ці іншай форме. Прыватная уласнасць вядзе да найбольш эфектыўнай працы. Таксама дапамагае супрацоўнічаць людзям, нарэшце, дае магчымасць дапамагаць іншым.

З іншага боку, парушэнне права на прыватную ўласнасць вядзе да розных негатыўных наступстваў. Калі крадзеж становіцца нормай, кіраванне становіцца немагчымым, што прыводзіць да сацыяльнай катастрофы.

Св. Тамаш з Аквіну выказаў меркаванне, што агульная маёмасць вядзе да ляноты і перакладання працы на іншых людзей. Як сродак супраць гэтага ўводзіцца кантроль і бюракратыя, у выніку ўлада канцэнтруецца ў руках кіруючых, што ў выніку знішчае чалавечую свабоду. Нарэшце, калектыўная ўласнасць становіцца прычынай сацыяльнага незадавальнення. Таму заганным з'яўляецца выцясненне прыватнай уласнасці.

З пункту гледжання Бібліі і хрысціянскага вучэння прыватная ўласнасць з’яўляецца чымсці пазітыўным. Мае падставы ў чалавечай натуры і Божым праве, таму яе трэба абараняць. Парушэнне ж права на ўласнасць з’яўляецца грэшным і несправядлівым.

Паводле opoka.org.pl

Старонка
Рэдагавана: 16 Лютага 2014