Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Гродзенскай дыяцэзіі — два новыя прэзбітэры i адзін дыякан

17 Лістапада 2018
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 17 Лістапада 2018

neaprezbitery 1717 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк.

neaprezbitery 4

Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб падтрымаць малітвамі кандыдатаў да пасвячэння. Прысутнічалі таксама іх бацькі і прадстаўнікі парафіяльных супольнасцяў, адкуль яны паходзяць, з Гродна, Ліды, Крамяніцы.

Дар для ўсёй супольнасці

У гаміліі біскуп Гродзенскі адзначыў, што дзякуючы служэнню, якое святары спаўняюць у асобе Хрыста, Яго адзіная і непаўторная Ахвяра, складзеная на дрэве крыжа, працягвае ўвасабляцца на алтарах усяго свету, каб Божы народ мог як мага больш шчодра чэрпаць з гэтай крыніцы збаўлення.

“Святарства – ласка не толькі для самога прэзбітэра: гэта дар для ўсёй супольнасці Касцёла, – сказаў іерарх.  – Падобна як кансэкраваныя хлеб і віно ў Эўхарыстыі становяцца жыццядайным пасілкам для ўсяго Божага народу, так і святар, кансэкраваны праз сакрамэнт пасвячэння, становіцца слугой Касцёла, каб, верна спаўняючы сваё пасланніцтва, ён вёў сваіх братоў і сясцёр у веры да Хрыста – Даўцы жыцця вечнага”.

Біскуп заўважыў, што тыя, каго Хрыстус абірае і адорвае ласкай сакрамэнтальнага святарства, павінны быць слугамі. “Нельга ніколі разумець святарства ані як нагоду для ўзвышэння над іншымі, ані як спосаб здабывання прызнання і прывілеяў, ані як крыніцу якойсьці іншай зямной карысці”, – патлумачыў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне.

neaprezbitery 14

Іерарх падкрэсліў, што святарства не дадзена толькі для асабістага задавальнення пакліканай асобы, таму ўсё, што святар робіць, павінна спаўняцца з вялікай верай і пакорай, з найвялікшай стараннасцю і руплівасцю, з пачуццём абавязку і асабістай адказнасці.

Прылада для здзяйснення справы збаўлення

“Святар – гэта слуга Хрыста, бо дае Яму ўласны голас, уласныя сілы і здольнасці, уласныя жэсты, каб Сын Божы, які жыве і дзейнічае ў сваім Касцёле, карыстаючыся святарствам як прыладай, працягваў здзяйсняць справу збаўлення”, – адзначыў біскуп.

Звяртаючыся да кандыдатаў да пасвячэнняў, іерарх выказаў надзею, што іх штодзённае служэнне будзе поўным самапрысвячэння і адчування служэння Богу, Касцёлу і людзям. “Трывайце ў любові Хрыста Пана, нястомна паглыбляйце сваё сяброўства з Ім праз малітву і клопат аб уласным духоўным жыцці, а таксама праз руплівае і вернае спаўненне абавязкаў, якія Касцёл вам даручае”, – сказаў ён.

На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп выказаў словы ўдзячнасці бацькам, а таксама братам і сёстрам, дзядулям і бабулям, сваякам тых, якія прынялі пасвячэнні, за “жыватворчую, ураджайную глебy – верy, якую новапасвячаныя прэзбітэры і дыякан вынеслі з родных дамоў”. Новапрэзбітэры і дыякан, у сваю чаргу, скіравалі словы ўдзячнасці ўсім, хто падтрымліваў іх на шляху, які вядзе да Хрыстовага алтара, і прасілі аб далейшым малітоўным спадарожнічанні.

Новапасвячаныя прэзбітэры былі пакліканы да трайной місіі ў Касцёле: святарскай, настаўніцкай і пастырскай. Яны павінны ў імя Хрыста складаць Яго ахвяру, а таксама разам з Ім складаць у ахвяру саміх сябе і абвяшчаць Евангелле, каб кожны чалавек праз іх служэнне мог знайсці шлях да Бога.

neaprezbitery 35

Дыякан быў пасвячаны на служэнне Касцёлу і пакліканы да нястомнага развіцця сваіх паводзінаў на ўзор Хрыста, а як слуга – пакліканы да таго, каб адзначацца вернасцю, чыстым сумленнем, любоўю без заганы, шчырым і руплівым сведчаннем жыцця, а таксама клопатам пра іншых.

Сёння Пан Бог пасылае новых працаўнікоў на сваё жніво, адорваючы іх моцай Духа Святога, верай і любоўю. Будзем жа маліцца аб ласцы руплівасці і трываласці для новых прэзбітэраў і дыякана. Няхай яны будуць верныя Хрысту і Касцёлу і верна захоўваюць той вялікі дар, які атрымалі ад Бога.

Kсёндз Раман Вайцяховіч нарадзіўся 30 студзеня 1994 г., паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец).

Kсёндз Эрнэст Мікалайчык нарадзіўся 1 лютага 1994 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе.

Дыякан Віталій Валюк нарадзіўся 26 чэрвеня 1991 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы.

Kс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 17 Лістапада 2018
Абноўлена 18 Лістапада 2018
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя