Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых у гродзенскай парафіі Святога Духа прайшоў Баль Святых. У сустрэчы прыняла ўдзел амаль сотня маленькіх вернікаў.
Хлопчыкі і дзяўчаты апрануліся ў касцюмы святых Каталіцкага Касцёла і прадставілі іх біяграфіі падчас мерапрыемства.
Фантазія дзяцей і іх бацькоў не ведала межаў: на балі можна было спаткаць анёлаў, свсв. апосталаў Пятра і Паўла, св. Агнешку, св. Барбару і г. д.
Карнавал распачаўся дэбютным канцэртам моладзевага парафіяльнага гурта. Пасля сёстры ядзвіжанкі, якія служаць пры касцёле, зладзілі святочную праграму. Былі арганізаваны разнастайныя конкурсы, абраны лепшы касцюм і раздадзены падарункі. На заканчэнне дзяцей чакаў салодкі стол.
АМ