Skip to main content

Пачаўся трэці этап рэстаўрацыі гродзенскага лямуса

tnlamus 5У яго межах спецыялісты накрыюць увесь дах гонтам, а таксама выканаюць шэраг сталярных работ.

Папярэдне спецыялісты адрамантавалі апоры даху, умацаваўшы кроквы дошкамі, прапітаўшы ад шкоднікаў і абараніўшы ад цвілі.

Рэстаўрацыя лямуса на дзядзінцы Брыгіцкага кляштара праходзіць з 2016 г. Спецыялістам удалося правесці вялікі аб'ём прац па захаванні ўнікальнага драўлянага будынка. Будынак аднаўляецца дзякуючы датацыям Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Кінга Красіцкая