Skip to main content

Канцэрт класічнай музыкі адбыўся ў касцёле ў Іўі

kancert 25 лістапада ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбыўся канцэрт класічнай музыкі.

У праграме гучалі захапляльныя творы такіх кампазітараў, як Агінскі, Манюшка, Скаржынскі, Нававейскі, Дабжыньскі, Шапен і Врубель.

Выканаўцамі былі Ганна Врубель (віяланчэль) і Малгажата Марчык (фартэпіяна), мастацкім кіраўніком – Віялета Кавальчук.

kancert 3

На заканчэнне канцэрту пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі падзякаваў артыстам за правядзенне гэтай незвычайнай культурнай падзеі, якой стаў канцэрт класічнай музыкі.

kancert 4

Святар падзякаваў таксама ўсім вернікам, якія прыйшлі, каб такім чынам дакрануцца да творчасці знакамітых кампазітараў і музыкантаў.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота Артура Мартынконіса