Хлопцы і дзяўчаты запрашаюцца ў валанцёрскі рух "Карытас-Гродна". Для далейшага ажыццяўлення дабрачынных праектаў рух востра патрабуе дапамогі і падтрымкі валанцёраў.
Існуюць тры спосабы дапамогі:
— штотыднёвы ўдзел у праектах дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас"
— удзел у дабрачынных акцыях і выставах
— дапамога таварыству дома (стварэнне вырабаў ручной працы, рассылка інфармацыі і г.д.)
Больш інфармацыі аб праектах можна атрымаць у абмеркаваннях супольнасці таварыства УКантакце або звярнуўшыся да каардынатара па адрасе: Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 ("Карытас"), папярэдне ўзгадніўшы час па тэлефоне:
+375 29 881 82 34
Паводле catholic.by