Skip to main content

Праваслаўны і каталіцкі святар разам наведалі супрацоўнікаў міліцыі

29 студзеня благачынны Шчучынскай праваслаўнай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і настаяцель касцёла Святой Тэрэзы Авільскай айцец Вітольд Пяцельчыц наведалі Шчучынскі РАУС, каб правесці набажэнства на працоўным месцы супрацоўнікаў міліцыі.

 Асабовы склад Шчучынскага РАУС складаецца як з праваслаўных, так і з каталікоў. “Міліцэйская служба часта мяжуе з рызыкай і небяспекай, таму заступніцтва Усявышняга нам вельмі патрэбная, – кажа начальнік РАУС Аляксандр Шастайла. – Падчас вялікіх хрысціянскіх святаў многія міліцыянеры знаходзяцца на службе па ахове правапарадку і не маюць магчымасці пабываць на богаслужбах у храмах. Прыход святароў дазваляе людзям памаліцца і прыняць благаславенне. Слова Божае, якое гучыць у сценах райаддзела, валодае вялікай сілай”, паведамляе orthos.org. 

Як і ў папярэднія гады, святары акрапілі святой вадой кабінеты супрацоўнікаў РАУС і раённага аддзела Следчага камітэта, а таксама транспартныя сродкі.

Паводле  Крыніца.INFO