Skip to main content

Каталік з Манголіі ўпершыню ў гісторыі быў пасвечаны на дыякана

Праз 22 гады пасля адраджэння Касцёла ў Манголіі адбылося пасвячэнне першага дыякана мангольскай нацыянальнасці. «Гэта з'яўляецца велізарнай ласкай і падарункам для невялікай супольнасці ахрышчаных у Манголіі, якая мае каля тысячы вернікаў», - паведаміў Апостальскі віцэ-прэфект Улан-Батора айцец Эрнэст Віскардзі.

Пасвячэнне ў дыяканы Ёзэфа Энхбатара (Joseph Enkh-Baatar) адбылося ў кафедральным саборы ў Тэджоне ў Карэі, дыяцэзіі, дзе малады чалавек вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі. Мясцовы біскуп монсіньёр Лазаро Вы Хун Сік, разам з Апостальскім Прэфектам Улан-Батора біскупам Вэнцэслао Падзілья таксама пасвяціў 7 іншых маладых паўднёвых карэйцаў. 

«Ёзэф стаў першым дыяканам, таксама дыяканам хутка стане яшчэ адзін малады чалавек - Пітэр. Іх пасвячэнне - знак вялікай надзеі для Касцёла ў Манголіі. Пасля дыяканату пройдзе, па меншай меры, год, перш чым ён будзе пасвечаны ў святарскі сан. Мы спадзяемся, што гэта супадзе з святкаваннем 25-годдзя Царквы ў Манголіі, якое пройдзе ў 2017 годзе». 

Па словах віцэ-прэфекта Улан-Батора, Касцёл ў Манголіі, хоць і вельмі малады, ужо ўкараніўся, і гэтыя дыяканы - першыя парасткі: «У нас ёсць больш за 30 катэхэтаў, працуючых у 6 парафіях прэфектуры, і 5 занятых лідэраў суполак. Гэтыя маладыя людзі ўяўляюць сабой крыніцу пакліканняў да святарства. Ёзэф скончыў курс мовы і пачаў наведваць нашу супольнасць святых Пятра і Паўла. Там ён далучыўся да групы катэхэтаў, дзе і адкрыў сваё пакліканне». 

«Ёзэф выказаў не толькі вялікую радасць і эмоцыі, але і дасведчанасць пра вялікую адказнасць, якую яго гісторыя і яго шлях маюць для будучыні Касцёла ў Манголіі», - сказаў на заканчэнне айцец  Віскарді.

 Паводле Кatolik.ru