Skip to main content

У Слоніме адбыўся турнір па футболе (дададзены фота)

dsc 01 182Чарговы раз, 20 верасня, Слонім прымаў удзельнікаў турніру па футболе "Памяці святога Яна Паўла ІІ". У гэтым годзе спартыўная падзея сабрала ажно 16 каманд з усяе Беларусі. Кс. Артур Малафей, галоўны арганізатар, дзеліцца вынікамі футбольных матчаў.

Па традыцыі спартсмены сабраліся ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны, каб св. Імшой распачаць дадзенае спартыўнае мерапрыемства. dsc 01 117

На распачацце св. Эўхарыстыі кс. Ігар Анісімаў (пробашч узгаданай парафіі) прачытаў ліст кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча да ўдзельнікаў. Кс. Антоні Абухоўскі жа ў сваёй гаміліі заахвоціў спартсменаў, каб яны заставаліся вызнаўцамі Хрыста нават на полі і памяталі аб правілах сумленнай гульні. 

Пасля Літургіі распачалася жараб'ёўка, потым - гульні, у выніку якіх было вядома, на якім месцы ў турнірнай табліцы акажацца кожная каманда.

На заканчэнне адбылося ўзнагароджванне. Трэба сказаць, што ніводзін удзельнік не застаўся без падарункаў: усе атрымалі пакеты з прыемнымі прэзентамі ў выглядзе мужчынскай касметыкі, малітвенніка і рэлігійнага каляндара на 2015 год. 

Усе футбалісты ад шчырага сэрца дзякуюць Баляславу Івашка за фінансавую дапамогу, а кс. Артуру Малафею і Аляксандру Гусару (трэнер фк "Слонім") за арганізацыю мерапрыемства.

Вынікі футбольнага турніру "Памяці св. Яна Паўла ІІ":

1 месца - Жабінка
2 месца - Докшыцы
3 месца - Грандзічы

Лепшы ігрок - Генадзь Маліноўскі (Докшыцы)
Лепшы варатар - Сяргей Кашалюк (Жабінка)
Лепшы бамбардзір - Максім Вадзюн (Гродна-Паўднёвы)
Прыз сімпатый - каманда Мінск-Сахарава

Фота будуць дададзены пазней