Skip to main content

Будучыня фарміруецца ўжо сёння

29 студзеня ў Гудзевіцкай гімназіі адбылася сустрэча з прадстаўнікамі культурна - асветніцкага цэнтра “АСЕТ” на тэму “Наступствы, якія выклікае алкаголь”. Арганізатарам сустрэчы быў кс. Мікалай Ціхановіч.

На працягу гадзіны вучні з захапленнем і ў задуменні слухалі асабістыя сведчанні Андрэя і Рамана. Віктар асабістымі прыкладамі і сцвярджэннямі знакамітых медыкаў данёс вучням інфармацыю аб шкодзе алкаголю, аб наступствах, якія ён нясе для арганізма чалавека і ўвогуле для блізкіх людзей. “Кім вы хочаце стаць?”- такое пытанне задала Ксенія і гэтым выклікала ажыўленне сярод слухачоў. “Цікава, што ўжо сёння фарміруецца будучыня,” – заўважылі слухачы. Хто я і які след пасля сябе пакіну? На гэтае пытанне адказ дасць жыццё. А сёння вучні і настаўнікі вельмі ўдзячны Віктару, Ксеніі, Андрэю і Раману за асабістыя сведчанні і цікавую размову, а таксама арганізатару сустрэчы кс. Мікалаю Ціхановічу.

Ірэна Седэнеўская