Skip to main content

Адыйшла ў вечнасць маці кс. Сяргея Якімовіча

28 жніўня на 78-м годзе жыцця адыйшла ў вечнасць Ядвіга Якімовіч, маці кс. Сяргея Якімовіча, які на дадзены момант з'яўляецца пробашчам парафіі ў Мураванай Ашмянцы (Ашмянскі р-н). Жалобная св. Імша адбудзецца ў пятніцу 30 жніўня а 12 гадзіне ў парафіяльным касцёле імя Св. Вацлава ў Ваўкавыску, а пахаванне на парафіяльных могілках па вул. К. Маркса. Молімся за святой памяці Ядвігу, каб міласэрны Бог адарыў яе ласкай вечнага жыцця ў нябесным валадарстве.