Skip to main content

Выстава абразоў Божай Маці адкрыецца 6 жніўня ў Фарным касцёле

wyszynskiУ бочнай наве касцёла святога Францішка Ксаверыя будуць выстаўлены абразы Багародзіцы, якія ў розныя часы былі каранаваныя прымасам Польшчы Стэфанам Вышыньскім.Адкрыццё выставы ў 20.00

Нагадаем, што абраз Маці Божай Кангрэгацкай, які вернікі ўшаноўваюць у катэдры, быў таксама каранаваны ў 2005 годзе. koronacja

Карануюць іконы, якія вернікі атачаюць найбольшай пашанай і асаблівымі малітвамі, і якія за сваю ў большасці шматвяковую гісторыю набылі сведчанні вылячэнняў і цудаў і прызнаны цудатворнымі. 

У Беларусі каранаваны абразы Божай Маці Будслаўскай, Тракельскай, Бялынічскай, Кангрэгацкай і іншыя.

Пра цуды, здзейсненыя праз Маці Божую Кангрэгацкую, пра сам абраз, яго гісторыю, а таксама каранацыю можна прачытаць тут