Skip to main content

Вернасць нормам гэта не рубрыцызм, але адмова ад індывідуалізму – кардынал Р. Бёрк

Kardynał-Raymond-BurkeЗаклеймаваная Бенедыктам ХVI герменеўтыка разрыву з мінулым спасылаючыся на ІІ Ватыканскі Сабор найбольш дала аб сябе знаць у літургіі Касцёла – сказаў 28 чэрвеня кардынал Раймонд Бёрк на завяршэнне міжнароднай канферэнцыі аб літургіі, якая ладзілася з 25 чэрвеня ў Папскім Універсітэце Святога Крыжа ў Рыме.

Прэфект Найвышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры падкрэсліў, што Бог мае права на наш культ, які будзе аддавацца згодна з Яго воляй. У гэтым кантэксце ён адзначыў, што вернасць літургічным нормам – гэта не легалізм ці рубрыцызм, але выражэнне любові, правераны спосаб вызвалення ад эгаізму, каб нашае сэрца сапраўды магло ўзняцца да Бога.

Аб новым літургічным руху, інспіраваным навучаннем Бенедыкта ХVI, на канферэнцыі гаварыў французскі біскуп Дамінік Рэй: “Праз 50 год пасля Сабору і з нагоды Года Веры мы хацелі б пабачыць, якая існуе сувязь паміж літургіяй і евангелізацыяй”, паведаміла Ватыканскае радыё.

– Мы жывем у занадта свецкім свеце, які трэба адкрыць святасці. Трэба яму дапамагчы адчуць святасць. Добра цэлебраваная літургія дасканала вывярае гэта. Яна паказвае нам тое, што Божая ласка заўсёды над усімі нашымі ініцыятывамі. І таму мы павінны зразумець, якое месца займае літургія ў сучасным Касцёле. Трэба зрабіць высновы з навяртанняў, якія адбываюцца пад уплывам літургіі. Сведчанні з маёй дыяцэзіі паказваюць, што супольнасці, парафіі, у якіх жывая літургія, застаюцца сапраўднымі місійнымі супольнасцямі, – дадаў біскуп Рэй.

КАІ

Крыніца www.pch24.pl