Skip to main content

Гродзенскі ардынарый выразіў спачуванні кс. біскупу Уладыславу Бліну

Яго Эксцэленцыя, кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі ад свайго імя і ад імя ўсіх святароў і вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі выразіў спачуванні Яго Эксцэленцыі, кс. біскупу Уладыславу Бліну звязаныя з адыходам ў вечнасць яго маці, Гэлены Блін.


Эксцэленцыя,

Шаноўны Ксёндз Біскуп Уладыслаў,

 

Ад свайго імя, ад імя святароў, кансэкраваных асобаў і Божага народа Гродзенскай дыяцэзіі выражаю шчырыя спачуванні звязаныя з адыходам святой памяці Гэлены, маці кс. біскупа, у дом Айца. Маці – найбліжэйшая сэрцу асоба для кожнага святара, якая застаўляе след глыбокай веры ў сваіх дзецях.

Духоўна яднаюся з Вашай Эксцэленцыяй, з сям’ёй і ўдзельнікамі апошняга жыццёвага шляху спачылай Гэлены. Святую Імшу за супакой душы святой памяці Гэлены буду цэлебраваць у дзень яе пахавання.

 

З выразамі спачування, малітвай і падзякай за супрацоўніцтва для дабра Каталіцкага Касцёла ў Беларусі,

 

Аляксандр Кашкевіч,

Гродзенскі біскуп


Сэрца Гэлены Блін затрымалася ў суботу, 8 чэрвеня, ва ўзросце 87 гадоў. Пахавальная св. Імша адбудзецца 11 чэрвеня а 16 гадзіне беларускага часу ў Слезіне каля г. Конін (Польшча).