Кс. Казімір Войнюш, пробашч парафіі Ішчолна (Шчучынскі р-н), якому ў мінулы чацвер у Мінску была зроблена складаная аперацыя, на даддзены момант знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Просім чытачоў і ўсіх вернікаў узнесці свае малітвы за святара, каб як найхутчэй атрымаў з рук Міласэрнага Айца ласку здароўя і вярнуўся выконваць сваё святарскае служэнне на Божую хвалу.
