Skip to main content

“Жыццё сваё прыпадабняй да таямніцы Крыжа Пана”

прэзбітэратАпостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзяліў 25 мая святарскія і дыяканскія пасвячэнні ў Гродне.

Пасвячэнне прэзбітэрату атрымалі з рук нунцыя выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі дыяканы Павел Эйсмант (парафія Божай Міласэрнасці,Гродна-Вішнявец), Юрый Ясевіч (парафія св. Яна Хрысціцеля, Беняконі) і Ян Кузюк (парафія Найсвяцейшай Троіцы, Бердаўцы).

Разам з семінарыстамі святарскае пасвячэнне сёння перажыў брат з супольнасці міхалітаў Ян Юшка з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, што ў Шылавічах.

Таксама дыяканскія пасвячэнні прынялі сёння семінарысты Юрый Гyрскі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Новы Двор) і Павел Безляповіч з парафіі Свв. Космы і Дам’яна (Астравец).

Шчыра віншуем новых святароў і дыяканаў і жадаем шчаслівай паслугі на карысць Богу і людзям!

Рэпартаж і фотарэпартаж дададзім на працягу дня.