Skip to main content

Святары гродзенскай дыяцэзіі адзначылі 22-ю гадавіну кансэкрацыі кс. б-па Аляксандра Кашкевіча

img 0051 thumbБольш чым сто святароў з розных куткоў гродзенскай дыяцэзіі ў межах дня засяроджання сабраліся ў пабернардынскім касцёле, каб малітоўна падтрымаць ардынарыя гродзенскай дыяцэзіі ў яго пастарскім служэнні і памаліцца за гродзенскую дыяцэзію, якая была заснавана 22 гады таму.

Яго Эксцэленцыя, дзякаваў Богу і сваім супрацоўнікам на ніве Пана, за дар свайго пастарскага служэння. Падчас супольнай сустрэчы святары праслухалі аскетычную канферэнцыю з вуснаў а. Здзіслава Вэдэра, біскупскага вікарыя і пробашча парафіі св. Міхаіла арханёла ў г. Смаргонь. А. Вэдэр прамаўляючы да святароў закрануў шматлікія аспекты ў штодзённым душпастарскім служэнні. У сваёй пропаведзі падчас св. Імшы,  а. Здзіслаў нагадаў і глыбей раскрыў сутнасць святарскага паклікання. Падчас супольнай сустрэчы святары мелі магчымасць скарыстацца з сакраманту Пакуты і Паяднання, памаліцца малітвай Літургіі Гадзін і паадараваць Найсвяцейшы Сакрамант.