Skip to main content

Сакраманты канфірмацыі праходзяць у шматлікіх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі

Канфірмацыя ў ШчучынеУ Шчучыне маладыя людзі прымалі сакрамант канфірмацыі 13 мая ад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а 12 мая ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі канфірмацыю ўдзяліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Таксама Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч ужо правёў канфірмацыю ў некаторых парафіях Гродна і ваколіц.

Сакрамэнт Канфірмацыі - гэта сакрамэнт хрысціянскай сталасці. У ім Езус Хрыстус удзяляе ахрышчаным Духа Святога, які ў дзень Пяцідзесятніцы быў праз Яго спасланы на апосталаў. Праз гэты дар Духа Святога вернікі яшчэ больш упадабляюцца да Хрыста і ўмацоўваюцца, каб складаць Яму сведчанне і будаваць Яго Цела ў веры і любові.

Далучаем фотарэпартаж з канфірмацыі ў Шчучынскай парафіі. Дзякуем за дасланыя матэрыялы.