Skip to main content

Пілігрымы з гродзенскай катэдры наведалі Рым

З нагоды перажывання ў Каталіцкім Касцёле Года веры, з 23 красавіка па 2 мая вернікі з Гродзенскай катэдральнай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя на чале з кс. пробашчам Янам Кучынскім і іншымі святарамі пілігрымавалі па святых месцах Заходняй Еўропы.

У паломніцтве прыняло ўдзел 46 пілігрымаў (у іх ліку 8 святароў). Мэтавым пунктам пілігрымкі быў Рым, дзе вернікі наведалі галоўныя рымскія базілікі. Удзельнікі наведалі таксама Сан Джованні Ратондо (Санктуарый св. а. Піо), гару св. Міхаіла Арханёла, Падву і Асыж.

Арганізатары выезду шчыра дзякуюць усім, хто прыняў у ім удзел.